Існуючая маршрутная сетка забяспечвае перавозкі пасажыраў у міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах, у зносінах з Нацыянальным аэрапортам, а таксама паміж г. Мінск і гарадамі-спадарожнікамі. У цяперашні час чыгуначнае паведамленне ахоплівае больш за 2100 населеных пунктаў рэспублікі.
Аб'ёмы перавозак пасажыраў забяспечваюцца калектывам работнікаў пасажырскай гаспадаркі, у якім працуюць каля 9,8 тыс. чалавек і ў склад якога ўваходзяць: шэсць аддзелаў па арганізацыі пасажырскіх перавозак і шэсць вагонных участкаў, размешчаных у гарадах Мінск, Брэст, Гомель, Баранавічы, Магілёў, Віцебск; дарожнае і шэсць лінейных бюро па размеркаванні і выкарыстанні месцаў у пасажырскіх цягніках. На дарозе функцыянуе 19 чыгуначных вакзалаў, сярод якіх чатыры пазакласных.
У цяперашні час пасажырскае чыгуначнае паведамленне звязала Беларусь з Парыжам, Ніцай, Берлінам, Варшавай, Прагай, Венай, а таксама - са сталіцамі і адміністрацыйнымі цэнтрамі Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Казахстана.
Агульныя памеры маршрутнай сеткі (цягнікі фарміравання Беларускай чыгункі) складаюць да 37 пар цягнікоў міжнародных зносін пастаяннага звароту ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй, Украінай, Літвой, Латвіяй, Польшчай і Казахстанам, да 46 пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній і 20 пар цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа. Перавозкі пасажыраў у прылеглай да абласных гарадоў і сталіцы прыгараднай зоне забяспечваюць да 364 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа і 31 пара цягнікоў гарадскіх ліній. Для арганізацыі пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам у Нацыянальны аэрапорт з 07.11.2014 адкрыта чыгуначная сувязь паміж сталічнымі чыгуначным і аэравакзальным комплексамі.
У транзітным паведамленні праз Беларускую чыгунку ідуць 5 пар цягнікоў паміж Расійскай Федэрацыяй і краінамі ЕС, 5 пар – паміж Расійскай Федэрацыяй і Калінінградскай вобласцю, 1 пара – паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй і 1 пара цягнікоў паміж Рэспублікай Малдова і Расійскай Федэрацыяй.
Беларуская чыгунка фармуе 6 міжнародных фірмовых цягнікоў, з якіх 5 - у сувязі з Расійскай Федэрацыяй і адзін - са сталіцай Украіны.
Для забеспячэння перавозак задзейнічаны парк пасажырскіх вагонаў, гэта 1518 адзінак, з якіх непасрэдна для перавозкі пасажыраў выкарыстоўваецца 1448 вагонаў: 58 спальных вагонаў (СВ), 17 – РІЦ, 782 – плацкартных, 536 – купэйных, 55 – міжабласных. Для паляпшэння камфорту праезду пасажыраў пастаянна абнаўляецца рухомы склад.
Продаж білетаў на Беларускай чыгунцы цалкам аўтаматызаваны і ажыццяўляецца праз АСК «Экспрэс-3». У пунктах продажу праязных дакументаў ўстаноўлены 399 камплектаў тэрмінальнага абсталявання, якое дазваляе у лічаныя хвіліны набыць праязныя дакументы да любой станцыі, размешчанай на сетцы чыгунак дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і краін Балтыі.
Для рэалізацыі праязных дакументаў у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній па банкаўскіх плацежных картках устаноўлены плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання.
Актыўна ўкараняецца інавацыйныя сістэма рэалізацыі праязных дакументаў.