Aсноўныя задачы Беларускай чыгункі:
- забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў;
- павышэнне якасці і культуры абслугоўвання пасажыраў;
- планамернае і комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай сферы Беларускай чыгункі;
- утрыманне ў спраўным стане збудаванняў, устройстваў і тэхнічных сродкаў;
- ахова навакольнага асяроддзя ад забруджвання і іншых шкодных уздзеянняў;
- забеспячэнне мабілізацыйнай гатоўнасці адпаведных аб'ектаў, абарона ад выдавання звестак, якія складаюць дзяржаўныя сакрэты.
Беларуская чыгунка ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі, і ў межах сваёй кампетэнцыі:
- прагназуе аб'ёмы перавозак пасажыраў, грузаў і багажу, забяспечвае развіццё правазной і прапускной здольнасці Беларускай чыгункі ў адпаведнасці з патрэбамі дзяржавы, юрыдычных і фізічных асоб, распрацоўвае гадавыя, месячныя планы перавозак грузаў, а таксама нормы працы рухомага саставу, арганізуе планаванне эканамічнага і сацыяльнага развіцця арганізацый;
- ажыццяўляе цэнтралізаванае кіраванне перавозачным працэсам;
- забяспечвае правядзенне адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі, пастаяннае павышэнне тэхнічнага ўзроўню вытворчасці, удасканаленне тэхналагічных працэсаў;
- ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку інвестыцыйную дзейнасць, праектаванне і будаўніцтва збудаванняў першага і другога узроўняў адказнасці і правядзенне інжынерных пошукаў для гэтых мэтаў;
- забяспечвае кантроль за поўным і своечасовым паступленнем даходаў ад перавозак пасажыраў, грузаў і багажу і ажыццяўлення іншых транспартных работ і паслуг, садзейнічае ўмацаванню фінансавага становішча арганізацый, зніжэння выдаткаў і павелічэння прыбытку (даходаў);
- арганізуе працу па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню арганізацый;
- ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку знешнеэканамічную дзейнасць;
- прымае меры па ўмацаванню працоўнай дысцыпліны, арганізуе падрыхтоўку і перападрыхтоўку кадраў, забяспечвае спалучэнне прафесійнага, эканамічнага і прававога навучання, працуе над ўдасканаленнем нарміравання і аплаты працы, павышэннем культуры вытворчасці, аховай працы і выкананнем тэхнікі бяспекі;
- арганізуе гандлёвае і бытавое абслугоўванне работнікаў Беларускай чыгункі і арганізацый, членаў іх сем'яў, якія ўваходзяць у яе склад;
- прымае ў межах сваёй кампетэнцыі меры па сацыяльнай абароне работнікаў Беларускай чыгункі і арганізацый, членаў іх сем'яў, якія ўваходзяць у яе склад;
- складае зводны баланс асноўнай дзейнасці Беларускай чыгункі, аказвае метадычную дапамогу арганізацыям у галіне цэнаўтварэння, фінансаў, арганізацыі працы і заработнай платы, ўкаранення новых формаў і метадаў бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
- арганізуе распрацоўку форм ведамаснай справаздачнасці для арганізацый;
- ажыццяўляе ва ўстаноўленым парадку ведамасны кантроль за адпаведнасцю патрабаванням заканадаўства дзейнасці, што ажыццяўляецца арганізацыямі, у тым ліку іх адасобленымі падраздзяленнямі, якія маюць уліковы нумар плацельшчыка;
- кіруе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, ваенізаванай аховай Беларускай чыгункі;
- ажыццяўляе нагляд за забеспячэннем пажарнай бяспекі на транспартных сродках Беларускай чыгункі, удзельнічае ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, у тым ліку пажараў;
- ажыццяўляе кантроль за забеспячэннем бяспекі руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў на чыгуначным транспарце агульнага карыстання, для гэтага стварае ў сваім складзе спецыяльныя службы, а таксама аварыйна-аднаўленчыя падраздзяленні па ліквідацыі наступстваў аварыяў і няшчасных выпадкаў;
- разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, звароты (прапановы, заявы, скаргі) грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб (далей – звароты);
- ажыццяўляе іншыя функцыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.