«Транспартны веснік» — галоўная транспартная газета краіны.
Выдаецца з 1953 года, выходзіць штотыдзень па чацвяргах.
У газеце знаходзяць адлюстраванне актуальныя пытанні развіцця падгалін Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
У рэдакцыі ёсць ўласныя карэспандэнты ва ўсіх абласцях Беларусі.
Заснавальнікамі газеты з'яўляюцца Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, рэдакцыя газеты «Транспартны веснік».
http://www.transport-gazeta.by/
«Дарогі Беларусі» — пастаянны дадатак да газеты «Транспартны веснік». Прысвечаны дзейнасці прадпрыемстваў дарожнай галіны.
«Транспартная бяспека» - газета, прысвечаная пытанням бяспекі дарожнага руху, аховы працы і тэхнікі бяспекі на прадпрыемствах усіх галін Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.
Выходзіць штотыдзень па суботах.
Заснавальнік выдання – рэдакцыя газеты «Транспартны веснік».
Aдно з найстарэйшых галіновых выданняў у краіне, друкуецца з чэрвеня 1936 года.
Выходзіць два разы ў тыдзень – па серадах і суботах.
У цэнтры ўвагі выдання - актуальная праблематыка дзейнасці і развіцця прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту.
Заснавальнікам газеты з'яўляецца дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка».
http://www.xpress.by/