Звароты

Работа па разглядзе зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Мінтрансе арганізавана ў адпаведнасці з:

  • Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь ад 15 сакавіка 1994 г. № 2875-XII
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;
  • Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»;
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. № 254 «Аб дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і аб удзеле кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у ідэалагічнай рабоце»;
  • Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 1997 г. № 630 «Аб рэагаванні службовых асоб на крытычныя выступленні ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі»;
  • Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 1997 г. № 128рп «Аб мерах па паляпшэнні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;
  • Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
  • Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2012 г. № 667 «Аб некаторых пытаннях работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;
  • Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2011 г. № 1786 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў».

Пісьмовыя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:  

  • найменне і (або) адрас арганізацыі або пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання; выкладанне сутнасці звароту;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты; асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

Да зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звароты павінны быць разгледжаны не пазней як за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі - не пазней як за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.

У выпадку калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходны правядзенне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, што ідзе за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах правядзення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.

Звароты лічацца разгледжанымі, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні, прыняты належныя меры па абароне, забеспячэнні рэалізацыі, аднаўленні правоў, свабод і (або) законных інтарэсаў заяўнікаў і ім накіраваны пісьмовыя адказы.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці пісьмовыя звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не адпавядаюць патрабаванням п.2-3 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або зневажальныя словы або выразы;
  • да зваротаў, што падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, не прыкладзены дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты, якія з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Міністэрства, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці Міністэрства;
    прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не змешчаны новыя абставіны, маючыя значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.