Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян" вызначаны адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам транспарту і камунікацый і падначаленымі яму дзяржаўнымі арганізацыямі ў дачыненні да грамадзян (далей - Указ).
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156 "Аб зацвярджэнні адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, унясенні дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193 і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь" вызначаны адміністрацыйныя працэдуры, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам транспарту і камунікацый і падначаленымі яму дзяржаўнымі арганізацыямі ў дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - пастанова).
Указ і пастанова прадугледжвае:
- від адміністрацыйнай працэдуры;
- дзяржаўны орган (арганізацыю), куды неабходна звярнуцца за атрыманнем дакумента;
- вычарпальны пералік дакументаў пры звароце;
- памер платы;
- максімальны тэрмін здзяйснення адміністрацыйнай працэдуры.
Адзіны інтэрнэт-рэсурс адміністрацыйных працэдур
Адміністрацыйныя працэдуры, якія здзяйсняюцца арганізацыямі і прадпрыемствамі Мінтранса ў дачыненні да грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў: