Структура

Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:

  • 20 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з якіх 5 — даччыных;
  • 8 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў);
  • 1 прадстаўніцтвы Беларускай чыгункі за мяжой.

Прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы дзейнасці чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь, яго ўзаемаадносіны з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, мясцовымі выканаўчымі органамі, спажыўцамі работ і паслуг транспарту рэгламентаваны Законам Рэспублікі Беларусь «Аб чыгуначным транспарце», дзеючым з 1 ліпеня 1999 года.

Адносіны, якія ўзнікаюць паміж Беларускай чыгункай і яе прадпрыемствамі або грузаадправіцелямі, грузаатрымальнікамі, пасажырамі, фізічнымі і юрыдычнымі асобамі пры карыстанні імі паслугамі чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, іх правы, абавязкі і адказнасць рэгулююцца Статутам чыгуначнага транспарту агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.08.1999 г. №1196


Кантактная інфармацыя

Найменне

Інтернет-сайт

Эл.пошта

Паштовы адрас

Тэлефон, факс

Дзяржаўнае аб'яднанне «Беларусская чыгунка»

www.rw.by

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

220030, г.Мінск, вул.Леніна, 17

тел. +375 17 225 44 63, 
ф. +375 17 327 56 48