Міжнародная дзейнасць

Супрацоўніцтва з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі, чыгуначнымі адміністрацыямі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Беларускай чыгункі.

Супрацоўніцтва з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі

Беларуская чыгунка з’яўляецца членам Цэнтральнага савета па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці (ЦСЧТ), Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнароднага саюза чыгунак (МСЧ), Міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках» (КСТП).
У рамках удзелу ў ЦСЧТ вырашаюцца пытанні:

  • удасканалення нарматыўнай прававой базы функцыянавання чыгуначнага транспарту, каардынацыі ўзаемадзеяння чыгунак у галіне арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў;
  • удасканалення эксплуатацыйнай дзейнасці;
  • забеспячэння бяспекі руху паяздоў у міждзяржаўных зносінах;
  • сумеснага выкарыстання парку грузавых вагонаў і кантэйнераў;
  • вядзення ўзаемаразлікаў за перавозкі і аказаныя паслугі, узгаднення планаў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У рамках АСЧ распрацоўваюцца канкрэтныя меры, што прадугледжваюць далейшае развіццё міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах Еўропа—Азія—Еўропа, прымаюцца рашэнні па эксплуатацыйных, тэхнічных і экалагічных аспектах чыгуначнага транспарту.
Прыярытэтным напрамкам супрацоўніцтва Беларускай чыгункі і МСЧ з’яўляецца ўдзел:

  • у рабочай групе па аблягчэнні перасячэння граніц і бяспецы на чыгуначным транспарце;
  • у сумеснай групе МСЧ/АСЧ па кадзіраванні і інфарматыцы для ўключэння дарогі ў міжнародныя інфармацыйныя сістэмы.

У рамках КСТП Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў стварэнні ўзгодненых умоў перавозак грузаў у зносінах Азія—Еўропа з выкарыстаннем Транссібірскай чыгуначнай магістралі.


Супрацоўніцтва з чыгуначнымі адміністрацыямі

Вялікае значэнне надаецца развіццю двухбаковых і шматбаковых адносін з чыгуначнымі дарогамі краін СНД і Балтыі — асноўнымі партнёрамі па грузавых і пасажырскіх перавозках.
З ААТ «Расійскія чыгункі» — стратэгічным партнёрам Беларускай чыгункі — праводзіцца сумесная работа:

  • па развіцці грузавых перавозак, у тым ліку ў напрамку Калінінградскай вобласці;
  • па развіцці кантэйнерных перавозак, фарміраванні новых кантэйнерных маршрутаў;
  • па рэалізацыі праектаў павышэння скорасці пасажырскіх паяздоў у міжнародных зносінах;
  • па фарміраванні прапаноў у нарматыўную прававую базу ў галіне тэхнічнага рэгулявання ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы.

Паступальна развіваецца супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан тэмiр жолы» па нарошчванні аб’ёмаў перавозак грузаў і пасажыраў у зносінах Беларусь—Казахстан—Беларусь, а таксама па забеспячэнні транзітных перавозак грузаў, што накіроўваюцца з рэгіёнаў Казахстана і краін Цэнтральнай Азіі ў краіны Заходняй Еўропы.
Супрацоўніцтва з чыгункамі Балтыйскага рэгіёна ажыццяўляецца ў рамках рэалізацыі сумесных праектаў, якія накіраваны на развіццё эканамічных сувязей Рэспублікі Беларусь з краінамі Балтыйскага рэгіёна.

  • электрыфікацыя напрамку Маладзечна–Дзяржграніца–Новая Вільня;
  • арганізацыя скорасных пасажырскіх перавозак Мінск–Вільнюс;
  • арганізацыя перавозак кантэйнерным поездам «Вікінг» па маршруце Клайпеда–Мінск–Адэса.

Рэалізуюцца мерапрыемствы па развіцці чыгуначнай інфраструктуры пагранічных участкаў з Латвіяй, што дае магчымасць забяспечваць заяўленыя аб’ёмы перавозак грузаў і пасажыраў.
Супрацоўніцтва з АТ «Польскія дзяржаўныя чыгункі» вядзецца на аснове шматбаковага ўзаемадзеяння і партнёрства.
У рамках супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з АТ «Нямецкая чыгунка» ажыццяўляюцца меры па развіцці перавозак грузаў паскоранымі кантэйнернымі паяздамі.
Праводзяцца канферэнцыі, круглыя сталы з прадстаўнікамі чыгуначных адміністрацый, транспартна-лагістычных кампаній, грузаўладальнікамі па абмеркаванні актуальных пытанняў супрацоўніцтва.


Інвестыцыйная дзейнасць з прыцягненнем замежных кампаній

Сумесна са швейцарскай кампаніяй Stadler Rail Group ажыццяўляецца праект па пастаўцы электрапаяздоў, вырабленых для новага фармату пасажырскіх перавозак на Беларускай чыгунцы.
Сумесна з чэшскай кампаніяй CZ LOKO на базе лакаматыўнага дэпо Ліда ўкараняецца інвестыцыйны праект па мадэрнізацыі манеўровых цеплавозаў.
Сумесна з Кітайскай карпарацыяй па імпарце і экспарце электраабсталявання рэалізуюцца праекты:

  • па пастаўцы грузавых электравозаў вытворчасці Датунскага электравозабудаўнічага завода;
  • па электрыфікацыі ўчасткаў Гомель–Жлобін–Асіповічы і Жлобін–Калінкавічы.

Прадстаўніцтвы Беларускай чыгункі

У мэтах прыцягнення дадатковых аб’ёмаў перавозак грузаў, інфармавання вядучых грузаўладальнікаў аб тэхнічных і тэхналагічных магчымасцях транспарціроўкі грузаў, устанаўлення і развіцця дзелавых кантактаў з усімі ўдзельнікамі перавозачнага працэсу функцыянуюць прадстаўніцтвы Беларускай чыгункі ў Расіі, Казахстане і Польшчы.

Кіраўнік Прадстаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі — Хвалько Васіль Васільевіч
125047, г. Масква, пл. Цвярской заставы, 5а, офіс 219
Тэл. / факс (+7 499) 262 94 27
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Кіраўнік Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Казахстан — Жыдкоў Дзмітрый Анатольевіч
010000, г. Астана, вул. Д. Кунаева, 6
Тэл. (+7 7172) 60 04 99, факс (+7 7172) 60 04 98
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Кіраўнік Прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Польшча — Саўчук Ігар Алегавіч
PL 00-681, Warsaw, ul. Hoza 63/67
Тэл. (+48 22) 47 44 822, факс (+48 22) 47 44 080
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.