Адзiны нумар дыспетчарскiх служб

З 1 лютага 2013 года функцыянуе адзіны кароткі нумар «125» дыспетчарскіх службаў арганізацый рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі. Ўвядзенне кароткага нумара, адзінага для ўсёй сеткі рэспубліканскіх дарог Беларусі, дазваляе дарожным службам больш аператыўна рэагаваць на сітуацыю ў мэтах забеспячэння бяспечных умоў для руху транспарту.

Набраўшы «125» у любым рэгіёне краіны, удзельнікі дарожнага руху могуць паведаміць важную інфармацыю альбо выказаць прэтэнзіі з нагоды дарожных умоў на той ці іншай рэспубліканскай дарозе. Калі атрыманая інфармацыя адносіцца да кампетэнцыі дарожных службаў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі, яна не застанецца без увагі і адпаведнага рэагавання. Акрамя таго, пры неабходнасці да вырашэння праблемы будуць прыцягнуты іншыя экстранныя і аварыйныя службы. Важна адзначыць і той факт, што пры тэлефанаванні на нумар «125» ажыццяўляецца пераадрасацыя ў патрэбным кірунку ў залежнасці ад рэгіёна, з якога выклікаецца служба, г.зн. у Магілёўскай вобласці званок паступае ў дыспетчарскую службу РУП «Магілёўаўтадар», у Мінскай - у дыспетчарскую РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» і г.д. Інфармацыя аб адзіным нумары адлюстравана на інфармацыйных шчытах, устаноўленых на ўездах на рэспубліканскія дарогі.

Званок на адзіны кароткі нумар «125» платны. Кошт можна ўдакладніць у даведачных службах «Белтэлекама» і сваіх мабільных аператараў.