Асноўнымі задачамі Галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог з'яўляюцца:
- забеспячэнне рэалізацыі дарожна-транспартнай палітыкі;
- ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання ў галіне дарожнай дзейнасці;
- распрацоўка і рэалізацыя сумесна з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі праграм развіцця ў галіне дарожнай дзейнасці;
- правядзенне сумесна з зацікаўленымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі аналізу дзейнасці і распрацоўкі прагнозаў развіцця ў галіне дарожнай дзейнасці;
- правядзенне ў галіне дарожнай дзейнасці эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльнай палітыкі;
- забеспячэнне фарміравання і ўдасканалення нарматыўнай прававой і нарматыўна-тэхнічнай базы ў галіне дарожнай дзейнасці;
- прыцягненне знешніх дзяржаўных пазык (крэдытаў) і інвестыцый у галіне дарожнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;
- каардынацыя дзейнасці арганізацый дарожнай гаспадаркі.
Асноўныя функцыі Галоўнага ўпраўлення
Галоўнае ўпраўленне ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі:
- забяспечвае рэалізацыю навукова-тэхнічнай і інвестыцыйнай палітыкі ў галіне дарожнай дзейнасці;
- садзейнічае ва ўстаноўленым парадку дэманапалізацыі, фарміраванню канкурэнтнага асяроддзя, падтрымцы і развіццю прадпрымальніцтва ў галіне дарожнай дзейнасці;
- распрацоўвае і рэалізуе ў межах сваёй кампетэнцыі стратэгіі і праграмы перспектыўнага развіцця міжнародных транспартных калідораў, якія праходзяць праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь;
- ажыццяўляе вывучэнне і прагназаванне змяненняў каньюнктуры замежных рынкаў па пытаннях дарожнай дзейнасці;
- распрацоўвае праекты нарматыўных прававых актаў у галіне дарожнай дзейнасці;
- кантралюе ў межах сваёй кампетэнцыі выкананне нарматыўных прававых актаў у галіне дарожнай дзейнасці, праводзіць аналіз практыкі іх прымянення і на яго аснове распрацоўвае прапановы па ўдасканаленню гэтых актаў;
- прымае ўдзел ва ўдасканаленні цэнаўтварэння, фінансавання і крэдытавання ў галіне дарожнай дзейнасці, у распрацоўцы і гатаванні да сцвярджэння індэксаў кошту будаўніцтва аб'ектаў дарожнай гаспадаркі, іншых відаў работ, што выконваюцца на аўтамабільных дарогах агульнага карыстання;
- удзельнічае ў распрацоўцы і рэалізацыі мер па павышэнню бяспекі дарожнага руху;
- рыхтуе прапановы аб праектаванні і развіцці (ўзвядзенні, рэканструкцыі) рэспубліканскіх аўтамабільных дарог;
- ўзаемадзейнічае і каардынуе дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па развіццю аўтамабільных дарог агульнага карыстання, паляпшэнню іх тэхнічнага ўзроўню і эксплуатацыйнага стану;
- у адпаведнасці з заканадаўствам рыхтуе прапановы аб часовым абмежаванні або часовым забароне руху транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання пры стыхійных бедствах, аварыях, правядзенні рамонтна-будаўнічых работ, а таксама ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам;
- рыхтуе прапановы аб усталяванні сезонных абмежаванняў масы і нагрузак на восі транспартных сродкаў з прычыны неспрыяльных пагодна-кліматычных умоў, якія выклікаюць зніжэнне паказчыкаў надзейнасці і бяспекі аўтамабільных дарог агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь;
- арганізуе спагнанне ў адпаведнасці з заканадаўствам збораў (пошлін) і іншых плацяжоў за праезд па аўтамабільным дарогам агульнага карыстання;
- арганізуе вядзенне Дзяржаўнага рэестра аўтамабільных дарог агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь, вызначае парадак яго вядзення, унясення ў яго змяненняў і дапаўненняў, а таксама прадастаўлення змешчанай ў ім інфармацыі;
- рыхтуе прапановы па сцвярджэнні назвы і нумару рэспубліканскіх аўтамабільных дарог;
- ажыццяўляе планаванне дарожнай дзейнасці, звязанай з рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі, на падставе прагнозаў развіцця дзяржаўнай дарожнай гаспадаркi;
- вызначае парадак абследавання і дыягностыкі аўтамабільных дарог агульнага карыстання;
- рыхтуе да сцвярджэння генеральныя схемы развіцця прыдарожнага сэрвісу на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах і ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў па размяшчэнні аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу;
- ўсталёўвае ў адпаведнасці з заканадаўствам нарматыўныя патрабаванні да эксплуатацыйнага стану і якасці ўтрымання аўтамабільных дарог, парадак ажыццяўлення кантролю за эксплуатацыйным станам і якасцю ўтрымання аўтамабільных дарог.