Паляпшэнне якасці сэрвіснага абслугоўвання карыстальнікаў аўтадарог з'яўляецца аб'ектыўнай неабходнасцю ва ўмовах прагрэсіўнага развіцця турызму, павелічэння аўтамабілізацыі жыхароў Беларусі, росту транспартных перавозак грузаў у транзітных зносінах па тэрыторыі рэспублікі. У гэтай сувязі да аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу сёння павінны прад'яўляцца павышаныя патрабаванні па бяспецы, якасці абслугоўвання, камфортнасці адпачынку.
З мэтай інфармавання карыстальнікаў аўтадарог, а таксама ў надзеі на тое, што аб'ектыўнае тэставанне дапаможа самім уладальнікам аб'ектаў сэрвісу палепшыць якасць абслугоўвання на аб'ектах, у траўні 2018 года было праведзена тэставанне комплексных аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу. Для тэставання былі абраны комплексныя аб'екты, размешчаныя на рэспубліканскай аўтамабільнай дарозе М-1 / Е 30 Брэст (Казловічы) - Мінск - мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі) ад г. Мінска да мяжы з Расійскай Федэрацыяй, у абавязковым парадку ўключаюшчыя аўтазаправачную станцыю, пункт грамадскага харчавання (кафэ, бар, рэстаран) і паркоўку. Асноўнымі задачамі, праведзенага тэставання, былі наступныя: