У Беларусі вызначаны прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці на 2021-2025 гады
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2020 г. № 156 зацверджаны прыярытэтныя напрамкі навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гады, у тым ліку ў сферы лічбавых інфармацыйна-камунікацыйных, міждысцыплінарных, біялагічных, медыцынскіх, фармацэўтычных, хімічных, машынабудаўнічых, аграпрамысловых і харчовых тэхналогіях, энергетыкі, будаўніцтва, экалогіі, рацыянальнага прыродакарыстання, машынабудавання, прыборабудавання, інавацыйных матэрыялаў, гарантавання бяспекі чалавека, грамадства і дзяржавы.
Да прыярытэтных напрамкаў навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці на 2021-2025 гады адносяцца:
- развіццё інфармацыйнага грамадства, электроннай дзяржавы і лічбавай эканомікі;
- матэматыка і мадэляванне складаных функцыянальных сістэм (тэхналагічных, біялагічных, сацыяльных);
- інфармацыйна-кіруючыя сістэмы;
- тэхналогіі «разумнага» горада;
- тэхналогіі вялікіх дадзеных;
- штучны інтэлект і робататэхніка;
- лічбавыя прасторавыя мадэлі, тэхналогіі дапоўненай рэальнасці;
- аэракасмічныя і геаінфармацыйныя тэхналогіі;
- сродкі сувязі і метады перадачы даных;
- высокапрадукцыйныя вылічальныя сродкі;
- фізіка фундаментальных узаемадзеянняў мікра- і макрасвету, якія зараджаюцца тэхналогіі (квантавыя, кагнітыўныя, нейралічбавыя, антрапаморфныя).
- біятэхналогіі (геномныя і постгеномныя, клеткавыя, мікробныя, медыцынскія, прамысловыя);
- сістэмная і сінтэтычная біялогія;
- штучныя тканіны і органы;
- дыягностыка, медыцынская прафілактыка і лячэнне інфекцыйных, у тым ліку віруснай этыялогіі, і неінфекцыйных захворванняў, экспертыза якасці медыцынскай дапамогі;
- персаніфікаваная медыцына;
- медыцынская рэабілітацыя пацыентаў;
- здароўе маці і дзіця;
- кіраванне здароўем і асяроддзем пасялення чалавека, яго здаровае і бяспечнае харчаванне, актыўнае даўгалецце;
- медыцынскае абсталяванне;
- фармацэўтычныя субстанцыі, дыягнастычныя прэпараты і сістэмы, лекавыя сродкі і імунамадулятары;
- антыбіётыкарэзістэнтнасць;
- хімічныя тэхналогіі і вытворчасці, нафтахімія;
- тонкі хімічны сінтэз;
- перапрацоўка сыравіны, лесахімія;
- тэкстыльныя матэрыялы з зададзенымі ўласцівасцямі.
- атамная энергетыка, ядзерная і радыяцыйная бяспека;
- новыя віды энергетыкі;
- энергетычная эфектыўнасць, энергазберажэнне;
- інтэлектуальныя электраэнергетычныя сістэмы, «разумнае» электраспажыванне;
- высокаёмістыя электраназапашвальнікі, паліўныя ячэйкі;
- экалагічныя і энергетычныя тэхналогіі ў архітэктуры і будаўніцтве;
- новыя будаўнічыя матэрыялы і канструкцыі;
- рацыянальнае выкарыстанне, узнаўленне і кіраванне рэсурсамі расліннага і жывёльнага свету, ляснымі і воднымі рэсурсамі;
- біялагічная і ландшафтная разнастайнасць;
- асабліва ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі;
- навакольнае асяроддзе і кліматалогія;
- карысныя выкапні і вывучэнне нетраў;
- тэхніка і тэхналогіі ў сферы збору, абясшкоджвання і выкарыстання адходаў;
- машынабудаванне і машыназнаўства;
- вытворчыя аўтаматызаваныя комплексы;
- электрычныя і беспілотныя транспартныя сродкі;
- лазерныя, плазменныя, аптычныя тэхналогіі і абсталяванне;
- мікра-, опта- і свч-электроніка, фатоніка, мікрасэнсорыка;
- радыёэлектронныя сістэмы і тэхналогіі, прыборабудаванне;
- металургічныя тэхналогіі;
- адытыўныя тэхналогіі;
- кампазіцыйныя і шматфункцыянальныя матэрыялы;
- нанаматэрыялы і нанатэхналогіі, нанадыягностыка;
- харчовая бяспека і якасць сельскагаспадарчай прадукцыі;
- урадлівасць глеб;
- селекцыя і ўзнаўленне сельскагаспадарчых раслін і жывёл;
- ветэрынарыя;
- сельскагаспадарчая тэхніка, машыны і абсталяванне;
- дакладнае земляробства;
- вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі;
- сацыягуманітарная, эканамічная і інфармацыйная бяспека (чалавек, грамадства і дзяржава, гісторыя, культура, адукацыя і маладзёжная палітыка, фізічная культура, спорт і турызм, кіраванне тэхнічнымі, тэхналагічнымі і сацыяльнымі працэсамі);
- навуковае і навукова-тэхнічнае забеспячэнне нацыянальнай бяспекі і абараназдольнасці дзяржавы;
- сродкі тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны інфармацыі, крыпталогія і кібербяспека;
- праватворчасць і эфектыўнае правапрымяненне;
- праваахоўная дзейнасць, судовая экспертыза;
- абарона ад надзвычайных сітуацый.