У сістэме Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь дзейнічае калегіяльны дарадчы орган па пытаннях навукова-тэхнічнай палітыкі ў галіне транспартнай дзейнасці – Навукова-тэхнічны савет Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (далей – НТС).
Палажэнне і персанальны склад НТС зацверджаны загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 22 лістапада 2019 г. № 418-Ц.
Асноўнымі задачамі НТС з'яўляюцца:
- выпрацоўка прапаноў па пытаннях правядзення навукова-тэхнічнай палітыкі ў галіне транспартнай дзейнасці;
- фарміраванне напрамкаў навуковых даследаванняў у галіне транспартнай дзейнасці з улікам прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь;
- выпрацоўка прапаноў па інавацыйным развіцці транспартнага комплексу Рэспублікі Беларусь;
- разгляд праектаў дзяржаўных праграм, навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх, доследна-тэхналагічных работ (далей - НДДК(Т)Р), гадавых і перспектыўных планаў правядзення НДДК(Т)Р, інавацыйных і інвестыцыйных праектаў у галіне транспартнай дзейнасці; справаздач кіраўнікоў арганізацый галіны аб ходзе выканання найважнейшых НДДК(Т)Р у галіне транспартнай дзейнасці;
- выпрацоўка прапаноў па ўмацаванні галіновай навукі, павышэннi яе эфектыўнасці, практычнаму ўкараненню дасягненняў навукі і тэхнікі ў галіне транспартнай дзейнасці;
- разгляд пытанняў, звязаных з камерцыялізацыяй вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці (далей - НТД), у т.л. вызначэнне ўладальніка (уладальнікаў) маёмасных правоў на вынікі навукова-тэхнічнай дзейнасці (далей - НТД), перадача маёмасных правоў на вынікі НТД і прадастаўленне права на іх выкарыстанне;
- разгляд пытання мэтазгоднасці спісання нематэрыяльных актываў, утвораных у выніку выканання НДДК(Т)Р;
- правядзенне ведамаснай навукова-тэхнічнай экспертызы праектаў, работ, НДДК(Т)Р, якія выконваюцца дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь (далей — Мінтранс), і гаспадарчымі таварыствамі, акцыі якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзены ва ўпраўленне Мінтрансу;
- разгляд заданняў на праектаванне новага будаўніцтва і рэканструкцыю аб'ектаў, рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, а таксама пытанняў звязаных з падрыхтоўкай праектаў па ўзвядзенні, рэканструкцыі, капітальным рамонце, рэстаўрацыі і добраўпарадкаванні рэспубліканскіх аўтамабільных дарог;
- разгляд пытанняў аб назначэнні штомесячных даплат за вучоныя ступені і вучоныя званні кіраўнікам арганізацый, падпарадкаваных Мінтрансу.
Пры НТС дзейнічае секцыя праектавання і будаўніцтва рэспубліканскіх аўтамабільных дарог. На пасяджэннях секцыі НТС разглядаюцца пытанні рэалізацыі навукова-тэхнічнай палітыкі ў галіне дарожнай гаспадаркі. Рашэнні секцыі выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы праектаў рашэння НТС па пазначанай тэматыцы.
Узначальвае НТС Намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, які курыруе пытанні рэалізацыі навукова-тэхнічнай палітыкі.