Націсніце для прагляду малюнка

У Беларусі ўпершыню пры рэканструкцыі маставога збудавання на М-3 выкарыстоўвалі бетонаўкладачны комплекс Wirtgen

25.09.2026

На рэканструкцыі М-3 "Мінск – Віцебск", на ўчастку км 66,7 - км 87,95, упершыню ў краіне пры ўладкаванні пакрыцця моста праз р. Вейнку задзейнічалі бетонаўкладачны комплекс Wirtgen. Да гэтага такая шматтонная тэхніка на масты не заходзіла.

Комплекс Wirtgen - гэта:
▪️ тандэм з двух высокатэхналагічных машын, якія працуюць у звязку
▪️ трэцяя адзінка - фінішор-тэкстурыроўшчык - выконвае канчатковае аздабленне і тэкстураванне цэментабетоннага пакрыцця - для надзейнага счаплення колаў з трасай
▪️ па ўсёй шырыні наносіцца плёнкаўтваральны састаў - ён абараняе палатно ад заўчаснага высыхання, рэзкіх перападаў тэмператур і ўсаджваемых расколін

Спачатку дарожнікі ўручную з дапамогай шланга бетонапомпы і глыбінных вібратараў паклалі на ніжні арматурны каркас сумесь таўшчынёй да 10 см. Затым укладчык Wirtgen гусенічным ходам ішоў строга па маставых бэльках, наносячы канчатковы пласт – да 6 см на агульнай плошчы 377,2 кв. метра.

На заліванне маставога палатна выдаткавана 61,5 куба зробленага па спецзаказе высакаякаснага бетону.

Комплекс належыць ААТ "ДСТ № 5", абслугоўваюць яго 16 чалавек. Сумесь рыхтуюць па падборы, распрацаваным БелдарНДI, на мабільным цэментабетонным заводзе ААТ "ДСТ №5" пад Плешчаніцамі.