Telegram-канал
28.07.2026
Традыцыйна рабочая сустрэча праводзіцца транспартным ведамствам з удзелам Беларускай чыгункі. Тут бізнес і рэспубліканскія органы дзяржкіравання абмяркоўваюць актуальныя пытанні, якія ўзнікаюць пры дастаўцы айчыннай прадукцыі на знешнія рынкі.
Ключавымі тэмамі нарады сталі:
Асобна ўдзельнікі сустрэчы разгледзелі пытанні прымянення ўведзенай Расійскай Федэрацыяй сістэмы пацвярджэння чакання пастаўкі тавараў (СПЧТ). У фокусе ўвагі - магчымасць рэалізацыі пераходнага перыяду для беларускіх паставак, а таксама праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у грузаадправіцеляў пры перасячэнні беларуска-расійскай мяжы.
У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі ДМК, МЗС, Мінлясгаса, МПЗ, канцэрнаў "Беллеспаперапрам" і "Белнафтахім", асацыяцый міжнародных аўтаперавозчыкаў і экспедытараў "БАМАП" і "БАМЭ", буйных беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў, транспартных і транспартна-экспедыцыйных кампаній.