Telegram-канал
10.05.2026
Ва ўрачыстым рытуале прыняў удзел Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, працоўныя калектывы і моладзь транспартнай галіны, курсанты БДАА.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі суайчыннікам зачытаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Сёння па ўсёй рэспубліцы праходзяць урачыстыя мерапрыемствы і патрыятычныя акцыі. Для маладых транспартнікаў сцяг, герб і гімн нашай краіны – не проста афіцыйныя атрыбуты, а сімвалы адзінства і любові да Радзімы.