Націсніце для прагляду малюнка

Аналіз стану бяспекі палётаў разгледзелі на нарадзе камандна-кіруючага складу авіяцыйных арганізацый Беларусі

19.03.2026

Нарада па падрыхтоўцы да работы ў вяснова-летні перыяд 2026 года адбылася пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Ігара Голуба. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК), ДУ "Авіяцыйная інспекцыя".

Разгледжаны пытанні:

  • забеспячэнне бяспекі і эфектыўнасці палётаў
  • эксплуатацыя сучасных авіярухавікоў
  • выкананне спецыялізаваных авіяцыйных работ
  • гатоўнасць служб аварыйна-выратавальнага і супрацьпажарнага забеспячэння палётаў да работы ў вясенне-летні перыяд

Прадстаўнік МАК Уладзімір Кофман далажыў аб стане бяспекі палётаў у грамадзянскай авіяцыі СНД.

Па выніках нарады вызначаны прыярытэтныя напрамкі забеспячэння бяспекі палётаў у Беларусі ў будучым сезоне.