Telegram-канал
05.02.2026
У рабоце тэхніка-эканамічнага савета (ТЭС) прынялі ўдзел першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Юрый Панфілаў, прадстаўнікі дзяржорганаў, кіраўнікі арганізацый.
У 2025 годзе чыгуначным транспартам перавезена больш за 58 млн пасажыраў. Найбольш запатрабаванымі сталі міжрэгіянальнае і міжнароднае паведамленні. Паміж Беларуссю і Расiяй з улікам транзітных цягнікоў перавезена 3,6 млн пасажыраў, што вышэй за ўзровень 2024 года на 11,7%.
Начальнік БЧ Валерый Вярэніч пазначыў асноўныя прыярытэты развіцця магістралі на 2026 год:
"2026 год на Беларускай чыгунцы аб'яўлены годам удасканалення тэхналогій працы. Яго ключавой мэтай стане мэтанакіраванае ўкараненне і маштабаванне перадавых тэхналагічных і арганізацыйных рашэнняў, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці, бяспекі, надзейнасці і канкурэнтаздольнасці бізнес-працэсаў, развіццё лічбавых сэрвісаў і прафесійных кампетэнцый персаналу.
Першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рыгор Глазко адзначыў, што ўзяты БЧ курс на якаснае пераўтварэнне паказаў пэўныя вынікі:
"У 2026 годзе напрамкі развіцця БЧ вызначаны ў рамках Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады і падпраграмы "Чыгуначны транспарт" Дзяржаўнай праграмы "Транспарт Беларусі" на 2026-2030 гады. Захаванне вытворчай і фінансавай дысцыпліны дасць магчымасць павысіць эканамічны эфект дзейнасці, выпрацаваць новыя падыходы па развіцці грузавых і пасажырскіх перавозак".