Націсніце для прагляду малюнка

Памежнае чыгуначнае паведамленне паміж Беларуссю і Расiяй, "тавар Саюзнай дзяржавы" - што абмяркоўвалі на пасяджэнні Савета Міністраў СД у Маскве

02.02.2026

У складзе беларускай урадавай дэлегацыі ў мерапрыемстве прыняў удзел Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч.

На парадку дня 14 пытанняў, уключаючы:

  • асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы
  • вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва РБ і РФ
  • наданне прадукцыі беларускіх і расійскіх вытворцаў статусу "тавар Саюзнай дзяржавы"
  • стварэнне Камітэта па стандартызацыі і якасці СД

Асаблівая ўвага нададзена запуску чыгуначных пасажырскіх зносін паміж прыгранічнымі тэрыторыямі Беларусі і Расіі. Ключавой задачай вызначана забеспячэнне бесперашкодных транспартных зносін, даступнасці турыстычнай інфраструктуры і сэрвісаў для грамадзян Саюзнай дзяржавы.