Telegram-канал
01.10.2025
Транспартны тыдзень Казахстана - самая маштабная галіновая падзея ў Цэнтральнай Азіі. Ключавым мерапрыемствам бізнес-форуму "New Silk Way" стала стратэгічная сесія на тэму "Вялікая Еўра-Азія: выклікі і магчымасці ва ўмовах глабальных змяненняў, у тым ліку на міжнародных транспартных калідорах".
Форум аб'яднаў экспертаў і лідараў галіны для абмеркавання развіцця МТК, умацавання транзітнага патэнцыялу, цыфравізацыі і мадэрнізацыі лагістычнай інфраструктуры на прасторы Новага Шаўковага шляху.
Асноўныя спікеры - Міністр транспарту Казахстана Нурлан Саўранбаеў, Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч, кіраўнікі транспартных ведамстваў Пакістана, Турцыі і Узбекістана.
Як адзначыў у сваім выступленні на стратэгічнай сесіі бізнес-форуму "New Silk Way" Аляксей Ляхновіч, задача транспартнай сістэмы заключаецца ў забеспячэнні хуткіх, бяспечных і якасных перавозак грузаў і пасажыраў усімі відамі транспарту. І Беларусь у вырашэнні гэтай задачы з'яўляецца надзейным партнёрам.
Ансаўныя тэзісы выступлення кіраўніка Мінтранса Беларусі:
Рэалізацыя Казахстанам такіх буйных праектаў па развіцці чыгуначнай інфраструктуры, як мадэрнізацыя ўчастка Достык – Мойынты і будаўніцтва трэцяга пагранперахода на мяжы з Кітаем Аягоз – Бахты з кантэйнерным тэрміналам, дазволіць істотна павялічыць прапускную здольнасць на маршруце для транзітных грузаў паміж Кітаем і еўрапейскімі краінамі.
У Беларусі асноўныя чыгуначныя маршруты ў міжнародных зносінах электрыфікаваныя на 100%. Хуткасць руху кантэйнерных цягнікоў - да 1200 км/суткі. Інфраструктура дазваляе прапускаць больш за 200 млн тон грузаў у год, у тым ліку каля 70 млн тон транзітам. Існуе магчымасць поўнага электроннага дакументальнага суправаджэння грузавых чыгуначных перавозак.
Перспектыўны Еўразійскі чыгуначны гейтвэй, размешчаны ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", створыць новыя магчымасці для бізнесу і павысіць эфектыўнасць грузаперавозак.
У сферы аўтамабільнага транспарту ініцыятывы Беларусі заключаюцца ў скасаванні дазвольнай сістэмы на міжнародныя перавозкі грузаў. Яны ўжо рэалізаваны з шэрагам краін.
На палях транспартнага тыдня Казахстана - 2025 кіраўнікі транспартных ведамстваў Беларусі і Казахстана правялі рабочую сустрэчу. Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч і Міністр транспарту Казахстана Нурлан Саўранбаеў абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.