Націсніце для прагляду малюнка

Рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2025-м Года добраўпарадкавання па выніках 4 месяцаў выкананы Мінтрансам на 100%

19.05.2025

Якасныя дарогі - камфорт і бяспека перамяшчэння грамадзян, умацаванне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў, імідж краіны. Падтрыманне рэспубліканскіх дарог у належным стане - прыярытэтная задача аўтадораў, якія ўваходзяць у сістэму Мінтранса. У Год добраўпарадкавання і Пяцігодку якасці знаходзіцца на асаблівым кантролі транспартнага ведамства.

Вынікі рэалізацыі рэспубліканскага плана па правядзенні ў краіне Года добраўпарадкавання за студзень-красавік разгледзелі на аператыўнай нарадзе пад кіраўніцтвам Міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча, якая адбылася на пляцоўцы РУП "Белдарцэнтр".

Таксама кіраўнікі прадпрыемстваў рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог далажылі аб выкананні комплексу мерапрыемстваў па падрыхтоўцы дарог да эксплуатацыі ў вясенне-летні перыяд. Яшчэ адно пытанне - выкананне праграм дарожных работ на гэты год па рамонце, узвядзенні і рэканструкцыі аўтадарог агульнага карыстання (вынікі 4-х месяцаў) – разгледзелі з удзелам ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Белаўтадар".

У ходзе нарады адзначана, што штогадовае нарошчванне аб'ёмаў бягучага рамонту дарожнага пакрыцця дазволіла значна знізіць аб'ёмы ўтварэння ямачнасці. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года астатак ямачнасці на дарогах Рэспублікі скараціўся ў 3 разы, крытычнай – у 12 разоў. Усяго з пачатку 2025 года ліквідавана 160 тыс.м кв ямачнасці.

На аператыўнай нарадзе кіраўнік Мінтранса нацэліў кіраўнікоў прадпрыемстваў рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог у тым ліку на неабходнасць якаснага і выразнага, у адпаведнасці з усталяванымі тэрмінамі, прваедзення дарожных работ. "У Год добраўпарадкавання і Пяцігодку якасці асаблівая ўвага - якасці выконваемых работ і ўтрыманню дарожнай сеткі", -- адзначыў Аляксей Ляхновіч.

Аляксей Ляхновіч прыняў таксама ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці абноўленай і адзінай у сваім родзе экспазіцыі, прысвечанай гісторыі дарожнай гаспадаркі Беларусі, якая адбылася ў РУП "Белдарцэнтр". Тут прадстаўлены ўнікальныя экспанаты, якія адлюстроўваюць розныя этапы станаўлення і развіцця дарожнай справы, асаблівасці фарміравання сеткі дарог на тэрыторыі нашай краіны.

Асаблівая ўвага нададзена працоўным подзвігам дарожнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аднаўленню дарог і мастоў у пасляваенны перыяд, развіццю дарожнай гаспадаркі ў перыяд станаўлення незалежнай Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя ўключае электронную базу даных выдатных беларускіх дарожнікаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё галіны.