Націсніце для прагляду малюнка

Міністры транспарту Беларусі і Расіі падпісалі дакументы аб супрацоўніцтве на 2025 год

14.12.2024

Сустрэча Аляксея Ляхновіча з расійскім калегам Раманам Старавойтам адбылася сёння ў Маскве.

У прысутнасці віцэ-прэм'ера Расійскай Федэрацыі Віталя Савельева падпісаны шэраг найважнейшых дакументаў:

  • Пратакол пасяджэння Сумеснай Камісіі аб супрацоўніцтве ў галіне перавозкі асобных відаў грузаў;
  • Пратакол пасяджэння Сумеснай Камісіі аб супрацоўніцтве ў галіне перавозкі нафтапрадуктаў;
  • План мерапрыемстваў па ўдасканаленні аўтамабільных дарог Саюзнай дзяржавы.

Падчас сустрэчы з Міністрам транспарту Расіі Раманам Старавойтам Аляксей Ляхновіч падзякаваў расійскім калегам за супрацоўніцтва і ўсебаковую падтрымку.

Як адзначыў кіраўнік Мінтранса Беларусі, перавозкі беларускага экспарту ў напрамку партоў Поўнач-Захад Расіі дынамічна развіваюцца. Планы на 2025 год - яшчэ больш амбіцыйныя. З расійскім бокам дасягнута дамоўленасць аб павелічэнні аб'ёмаў транспарціроўкі грузаў айчынных прадпрыемстваў у параўнанні з цяперашнім годам.

Аляксей Ляхновіч сказаў: "Высокі ўзровень беларуска-расійскіх адносін у год 25-годдзя Саюзнай дзяржавы ў чарговы раз паказвае імкненне нашых краін да аператыўнага і канструктыўнага вырашэння любых пытанняў".

"Пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы развіцця транспартнага комплексу ўваходзіць у лік стратэгічных напрамкаў работы ўрадаў Расіі і Рэспублікі Беларусь. Сёлета мы адзначаем 25-годдзе з дня падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Як адзначаюць кіраўнікі нашых дзяржаў Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, эфектыўная сумесная работа дапамагае нашым дзяржавам паспяхова каардынаваць сваю работу, дынамічна развівацца і дамагацца значных эканамічных вынікаў", — адзначыў віцэ-прэм'ер Віталь Савельеў.

У 2024 годзе транспартны комплекс Саюзнай дзяржавы дасягнуў значных поспехаў. Паказчыкі перавысілі вынікі мінулага года. Прыярытэтам застаецца забеспячэнне транспартнага абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку пражываючага на тэрыторыі прыгранічных абласцей дзвюх краін.

Вынікам сумеснай работы чыгуначнікаў стала аднаўленне зносін паміж Віцебскай і Смаленскай, а таксама Віцебскай і Пскоўскай абласцямі. З 1 лістапада запушчаны дадатковы цягнік "Ластаўка" па маршруце Масква – Мінск. Паветраны транспарт звязаў Мінск з Самарай, Ульянаўскам, Чалябінскам і Махачкалой, Брэст з Масквой, Гомель з Санкт-Пецярбургам.