16.12.2024
Генеральны дырэктар авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец распавёў пра перавагі новага рэгулярнага рэйса з Мінска: "Першы рэйс паказаў зацікаўленасць пасажыраў — не толькі беларусаў, але і грамадзян Кітая і Расіі. Загрузка нядрэнная: з Мінска ва Урумчы маюць намер перавезці 135 пасажыраў, назад – 107. Таксама на борце будзе груз з Урумчы - больш за тону запасных частак да аўтамабіляў".
Прывабнасць рэгіёну звязана з транзітам. Урумчы - перспектыўны для Кітая міжнародны транспартны хаб. Горад знаходзіцца на скрыжаванні важных шляхоў, уключаючы маршрут ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", што робіць яго ключавым транспартным вузлом паміж Кітаем, Цэнтральнай Азіяй, Расіяй і Еўропай.
Для Беларусі Кітай з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў: расце тавараабарот, адкрываюцца сумесныя адукацыйныя праграмы, ідзе абмен кадрамі, развіваецца турызм.
Ігар Чаргінец упэўнены, што маршрут Мінск – Урумчы – Мінск стане стартавым у палётнай праграме авіяперавозчыка ў Кітай. Прапрацоўваюцца і іншыя напрамкі: "Пакуль не анансуем, але, думаю, будзе вельмі цікава".