Націсніце для прагляду малюнка

Дарожная разметка, тэхналогія халоднага рэсайклінгу, выпрабаванне асфальтабетонных сумесяў – гэтыя і многія іншыя пытанні абмеркавалі на семінары па рамонце і зімовым утрыманні рэспубліканскіх аўтамабільных дарог

09.12.2024

Дарожны вытворчы семінар напярэдадні зімовага сезона праводзіцца ў Беларусі кожны год. У ім традыцыйна прымаюць удзел аўтадары ўсіх абласцей, галіновыя праектныя і навуковыя прадпрыемствы Белгіпрадар і БелдарНДІ, а таксама Белдарсувязь, Белдарцэнтр, Белаўтастрада.

У 2024 годзе семінар прайшоў у Гродзенскай вобласці, сярод удзельнікаў — у тым ліку прадстаўнікі аблдарбудаў.

Праграма двухдзённага семінара ўключала:

  • азнаямленне з тэхнічным абсталяваннем арганізацый ДЭУ №55 (Лідскі р-н) і ДЭУ №52 (Ваўкавыск) для правядзення ў зімовы перыяд ямачнага рамонту, а таксама ўмовамі працы і адпачынку для работнікаў.
  • агляд і ацэнка ўчасткаў рэспубліканскіх трас, на якіх выкананы работы па рэканструкцыі і падрыхтоўцы да зімы: М-6 Мінск – Гродна, Р-51 Астрына – Шчучын – Ваўкавыск, Р-50 Масты – Зэльва – Ружаны, Р-99 Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранiчны – Гродна.
  • наведванне аб'екта, на якім ідзе рамонт — маста праз Нёман у Ваўкавыску.

Дарожнікі вывучылі вопыт калег гродзеншчыны па ўстараненню дэфектаў дарожнага пакрыцця, прымянення на дарогах металічных і бетонных агародж. Вялікую цікавасць выклікала дэманстрацыя тэхнікі для ачысткі дарог ад снега.

На парадку дня планарнай часткі семінара актуальныя тэмы зімовага ўтрымання рэспубліканскіх дарог:

Перспектывы прымянення тэхналогіі халоднага рэсайклінгу на дарогах Беларусі з выкарыстаннем цэменту.

Укараненне метадаў выпрабавання асфальтабетонных сумесяў на аснове замежнага досведу.

Выпрацоўка адзінага падыходу да выкарыстання матэрыялаў для нанясення дарожнай разметкі.

Кантроль за праездам вялікагрузаў па дарогах агульнага карыстання і ўзаемадзеянне ўладальнікаў дарог (аўтадараў) з Транспартнай інспекцыяй.

Інтэлектуальная транспартная сістэма і яе ўдзел у зімовым утрыманні рэспубліканскіх дарог.

Арганізатарам рэспубліканскага семінара выступае Міністэрства транспарту і камунікацый.