Націсніце для прагляду малюнка

Работнікі цэнтральнага апарата Мінтранса на чале з міністрам Аляксеем Ляхновічам прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!"

27.10.2024

На тэрыторыі Навагрудскага лясгаса сіламі працоўных калектываў транспартнага ведамства і прадпрыемстваў галіны на плошчы 2 га высаджаны малады лес – больш за 8 тыс. сеянцоў хвоі, елкі і бярозы.

На пасадку лесу ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці выйшлі каля 50 работнікаў сферы транспарту. Да Мінтранса далучыліся авіятары і чыгуначнікі: Дэпартамент па авіяцыі, Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі і Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч адзначыў: "Беларускі народ – працавіты і згуртаваны. Сёння транспартнікі агульнымі намаганнямі, кожны з нас, уносяць свой уклад у захаванне ляснога багацця. Гэта наш абавязак перад будучымі пакаленнямі".

Мэта маштабнай акцыі - аднаўленне ветравальна-бураломных участкаў лесу. У Навагрудскім лясгасе, да якога адносіцца і лясы Карэліцкага раёна, пасля разгулу стыхіі пацярпелі 118,9 га. У Карэліцкім лясніцтве леснікі плануюць гэтай восенню засадзіць каля 40 га пацярпелых тэрыторый.

Працоўныя калектывы Мінтранса і прадпрыемстваў галіны штогод прымаюць удзел у кампаніі па стварэнні новых лясоў. Сёлета традыцыйна далучыліся да акцыі "Аднавім лясы разам!". У дзень рэспубліканскага суботніка ў гонар 80-гадовай гадавіны вызвалення Беларусі работнікі ведамства сумесна з арганізацыямі дарожнай гаспадаркі высадзілі алею з 80 ліп каля мемарыяльнага комплексу "Курган Славы".