16.08.2024
Сустрэча прайшла ў Прадстаўніцтве Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў мэтах выканання даручэння Прэзідэнта Беларусі па аператыўным вырашэнні надзённых пытанняў грамадзян Саюзнай дзяржавы.
Былі абмеркаваны пытанні павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў БЧ, удасканалення сістэмы чыгуначных пасажырскіх перавозак па маршруце Мінск-Масква, Мінск-Смаленск і ў перспектыве - Мінск-Пскоў.
"У адказ на зварот Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы з 12 жніўня дадаткова павялічана колькасць плацкартных вагонаў у складзе фірмовага цягніка "Мiнск-Масква". Акрамя гэтага, у бліжэйшы час будзе вырашацца пытанне з кіраўніцтвам Расійскіх чыгунак аб выхадзе на маршрут па выхадных і святочных днях яшчэ адной пары цягнікоў "Ластаўка", - адзначыў па выніках сустрэчы Дзмітрый Мезенцаў.
Ён падкрэсліў, што кіраўніцтвам транспартнага комплексу Беларусі будзе разгледжана прапанова аб фарміраванні спецыяльных турыстычных цягнікоў з магчымасцю прыцягнення да такой работы кіраўнікоў турыстычных комплексаў абласцей Беларусі і суб'ектаў Расійскай Федэрацыі, перш за ўсё, прыгранічных тэрыторый. Асаблівая ўвага была ўдзелена фарміраванню "навагодніх саставаў" для сем'яў з дзецьмі, дзе пасажырам будзе прапанавана спецыяльная святочная праграма.
Аляксей Ляхновіч паведаміў, што Беларускай чыгункай будзе таксама разгледжана прапанова аб запуску бонуснай праграмы для пасажыраў міжнародных маршрутаў.
Акрамя таго, падчас сустрэчы прадметна абмеркавалі пытанне ўдасканалення транспартных зносін у раёне пункта пропуску "Чырвоная Горка". Паводле слоў кіраўніка Мінтранса Беларусі, узгоднены новы праект рашэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, які прадугледжвае будаўніцтва на трасе М1 з беларускага боку дадатковай паласы руху працягласцю да двух кіламетраў, што дасць магчымасць з уводам яе ў эксплуатацыю ў 2025 годзе значна палепшыць схему грузатранспартнага патоку і, перш за ўсё, аўтамабіляў, якія перавозяць скорапсавальныя грузы.
Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што забеспячэнне роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі - у адпаведнасці з палажэннямі Саюзнай дамовы - з'яўляецца значным і нязменна знаходзіцца ва ўвазе нацыянальных лідэраў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. У сувязі з гэтым ён адзначыў, што рашэнні і даручэнні Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы з'яўляюцца абавязковымі для рэспубліканскіх і федэральных міністэрстваў і ведамстваў.