Націсніце для прагляду малюнка

Аляксей Ляхновіч: "Каб захаваць мір, страшныя падзеі мінулага не павінны забывацца"

30.06.2024

Мінтранс правёў патрыятычную акцыю - аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 

У аўтапрабегу прынялі ўдзел міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч і першы намеснік міністра Валерый Вярэніч. Акцыя аб'яднала работнікаў усіх упраўленняў цэнтральнага апарата транспартнага ведамства.

Стартавалі ўдзельнікі прабегу ў 9 гадзін раніцы ад 12-га км аўтадарогі Р-23 Мінск - Мікашэвічы. Рухаліся арганізаванай калонай у суправаджэнні аўтамабіляў Транспартнай інспекцыі.

Першымі кропкамі маршруту сталі Брацкія магілы савецкіх воінаў у вёсцы Пяцеўшчына Мінскага раёна і ў вёсцы Возера Уздзенскага раёна. Удзельнікі аўтапрабегу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.

Наведванне Станькаўскай сярэдняй школы імя Марата Казея - яшчэ адзін пункт маршруту. Прадстаўнікі ведамства ўсклалі кветкі да магілы партызана-разведчыка, юнага героя Вялікай Айчыннай вайны.

Для ўдзельнікаў прабегу была арганізавана экскурсія па школьным музеі. Аляксей Ляхновіч перадаў Станькаўскай школе памятныя сувеніры ў гонар правядзення патрыятычнага прабегу Мінтранса і пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Завяршальным этапам акцыі стала наведванне Ваенна-гістарычнага комплексу "Партызанскі лагер".

Як адзначыў Аляксей Ляхновіч, патрыятычны аўтапрабег, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Мінтранс праводзіць напярэдадні галоўнага свята краіны - Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

"Сёння ў Беларусі жыве пятае пакаленне нашчадкаў пераможцаў, якому, на шчасце, не знаёмыя жахі вайны. Але для таго, каб захаваць гэты мiр, страшныя падзеі мінулага не павінны быць забыты. Таму сёння мы аддаём даніну памяці загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, усім тым, хто цаной уласнага жыцця адваяваў для нас свабоду на беларускай зямлі", - сказаў міністр.