Націсніце для прагляду малюнка

Беларусь і Расія падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве па будаўніцтве высакахуткаснай чыгуначнай магістралі "Масква - Мінск"

01.10.2026

Подпісы пад дакументам паставілі Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч і Міністр транспарту Расiі Андрэй Нікіцін. Мерапрыемства адбылося ў рамках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску.

Пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва па праектаванні, будаўніцтве і наступнай эксплуатацыі ВХМ. Зараз ідзе працэс поўнамаштабнай папярэдняй прапрацоўкі дадзенай ініцыятывы. Мемарандум ахоплівае каардынацыю дзеянняў і абмен вопытам, прамысловую кааперацыю і падрыхтоўку кадраў. Праект стане магутным стымулам для дзелавой актыўнасці, гандлю, інвестыцый і росту турыстычнай індустрыі Саюзнай дзяржавы.

Акрамя таго, з 2 красавіка бягучага года запушчаны прыгранічныя цягнікі: Смаленск – Віцебск і Смаленск – Орша. "Бясшвовае" перасячэнне мяжы па цане прыгараднай электрычкі прыцягнула шырокую цікавасць у грамадзян дзвюх краін. Вынікі пілотных праектаў кратна перасягнулі прагнозы. Па выніках года будзе разгледжана пытанне далейшага маштабавання чыгуначных зносін.

На пасяджэнні саюзнага Саўміна Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын таксама адзначыў, што за восем месяцаў гэтага года тавараабарот дзвюх краін павялічыўся больш чым на 20%:
"Высокімі тэмпамі расце ўзаемны гандаль паслугамі, традыцыйныя флагманы тут - транспарт, будаўніцтва, дзелавыя і камп'ютарныя паслугі".