Націсніце для прагляду малюнка

Беларусь і Расія дэманструюць стабільны рост у транспартнай галіне

01.10.2026

Міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Ляхновіч правёў сустрэчу з Міністрам транспарту Расiі Андрэем Нікіціным.

Аляксей Ляхновіч адзначыў, што за апошні час узаемадзеянне з расійскім бокам выйшла на прынцыпова новы ўзровень:
"Ва ўмовах сучасных выклікаў мы ўжо паспяхова вырашаем стратэгічныя задачы. Двухбаковае транспартнае паведамленне, уключаючы чыгуначны і авіяцыйны сектары, захоўвае стабільны трэнд на павелічэнне".

Андрэй Нікіцін таксама звярнуў увагу на ўмацаванне партнёрства і станоўчую дынаміку ва ўсіх сферах транспартнага ўзаемадзеяння:
"Нашы сумесныя праекты рэалізуюцца без якіх-небудзь цяжкасцяў і, больш за тое, паказваюць стабільны і ўпэўнены рост".

Асобнай тэмай абмеркавання стала ўкараненне лічбавых тэхналогій і штучнага інтэлекту ў транспартную галіну.