Telegram-канал
30.09.2026
У Нацыянальным аэрапорце Мінск пачаў работу сэрвіс па дастаўцы багажу. Пасажыры могуць перадаць валізкі супрацоўнікам сэрвісу і замовіць іх дастаўку да аэрапорта, вакзала, офіса, кватэры або іншага адрасу. Гэта вызваляе час і дазваляе адразу адправіцца па асабістых або працоўных справах.
Аформіць паслугу можна анлайн або непасрэдна ў аэрапорце.
Для прыбываючых пасажыраў стойка прыёму багажу, у тым ліку габарытнага і негабарытнага, размешчана насупраць стужкі выдачы ў зоне прылёту саюзных рэйсаў (сектар 5-6). У зоне міжнародных прылётаў пасажыраў будуць сустракаць супрацоўнікі сэрвісу. Для вылятаючых перадача багажу арганізавана ў зоне рэгістрацыі.
На першым этапе сэрвіс дастаўкі багажу будзе працаваць па Мінску і Мінскай вобласці.