Telegram-канал
19.06.2026
Бакі дамовіліся аб паэтапным павелічэнні колькасці пунктаў прызначэння, што дазволіць пашырыць маршрутную сетку рэгулярных палётаў ААТ "Авіякампаніі Белавія" ў Кітай.
У рамках кансультацый зацверджана колькасць частот для пасажырскіх і грузавых авіяперавозак паміж краінамі, дасягнута паразуменне па выкарыстанні паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь кітайскімі авіяперавозчыкамі.
Беларускі бок прапанаваў правесці абмен вопытам па падрыхтоўцы авіяцыйнага персаналу ўстановамі адукацыі Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Падчас візіту беларускую дэлегацыю ўзначаліла намеснік дырэктара Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Вольга Шапкова. Па выніках сустрэчы падпісаны пратакол кансультацый.