Telegram-канал
17.06.2026
У Мінску адбыліся перамовы начальніка БЧ Валерыя Вярэніча і начальніка Калінінградскай чыгункі Сяргея Сапегіна.
З мэтай павелічэння грузапатоку расійскія калегі выступілі з ініцыятывай прапрацаваць пытанне рэалізацыі мультымадальных сэрвісаў і праекта перавозак харчовых грузаў у рэфрыжэратарных кантэйнерах па сухапутным маршруце.
Бакі канстатавалі планамерны рост пасажырскіх перавозак у зносінах з Калінінградскай вобласцю. Як было адзначана, сумесная работа па стварэнні максімальна камфортных умоў пры арганізацыі перавозак паміж станцыямі дзвюх дарог будзе прадоўжана.
Яшчэ адна тэма, якая абмяркоўваецца, - развіццё вытворчай кааперацыі паміж Беларускай чыгункай і Калінінградскай чыгункай – філіялам ААТ "РЧ".