Націсніце для прагляду малюнка

"Славянскі базар у Віцебску": дадатковыя цягнікі і бязвізавы ўезд

12.06.2026

З 14 па 20 ліпеня ў Беларусі пройдзе XXXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Распараджэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі для замежнікаў з 71 дзяржавы, якія едуць на фестываль праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.

"Фестывальны бязвіз" уводзіцца з 4 па 31 ліпеня для яго гасцей і ўдзельнікаў.

Замежным гасцям спатрэбяцца сапраўдны дакумент для выезду за мяжу (замежны пашпарт), арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале "Віцебск" (падрабязней - у тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэта Беларусі (https://t.me/gpkgovby/9162)).

Белоруская чыгунка на час правядзення фестывалю прызначыла дадатковыя цягнікі №644/643 Мінск – Віцебск – Мінск і №209/210 Віцебск – Масква – Віцебск, расклад руху якіх складзены з улікам праграмы "Славянскага базару".