Націсніце для прагляду малюнка

"Аэрафлот" запускае новыя рэгулярныя рэйсы ў Мінск з Ніжняга Ноўгарада і Чэбаксар

12.06.2026

Палёты паміж Чэбаксарамі і Мiнскам стартуюць 29 чэрвеня (частата – два рэйсы на тыдзень), паміж Ніжнім Ноўгарадам і Мiнскам – 5 ліпеня (тройчы на тыдзень).

На маршрутах будуць задзейнічаныя лайнеры Airbus A320.

Новыя рэйсы будуць садзейнічаць умацаванню дзелавых і турыстычных сувязяў паміж Расіяй і Беларуссю, карыстацца попытам у грамадзян дзвюх краін, адзначаюць у Нацыянальным аэрапорце Мінск.