Націсніце для прагляду малюнка

Дэлегацыя БЧ прыняла ўдзел у Нарадзе Міністраў Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ)

12.06.2026

LIII сесія Нарады Міністраў АСЧ адбылася ў Душанбэ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, якія курыруюць чыгуначны транспарт, і чыгуначных кампаній з 21 краіны-члена АСЧ. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік БЧ Валерый Вярэніч.

Разгледжаны актуальныя пытанні функцыянавання чыгуначнага транспарту, прыняты рашэнні па прыярытэтных напрамках работы АСЧ:

  • выпрацоўка ўзгодненай транспартнай палітыкі, у тым ліку ў частцы развіцця сфарміраванай сістэмы з 13 чыгуначных транспартных калідораў
  • актуалізацыя і ўдасканаленне нарматыўнай прававой базы арганізацыі грузавых і пасажырскіх перавозак у міжнародных зносінах
  • развіццё кадравага патэнцыялу і прафесійнага навучання

Зацверджаны справаздачы аб дзейнасці АСЧ за 2025 год, праграма работы на 2027-ы і наступныя гады.