Telegram-канал
10.06.2026
Створаны ў Беларусі амаль два гады таму рэестр стаў важным інструментам фарміравання празрыстага бізнес-асяроддзя. Статыстыка пацвярджае: у сферы таксі і трансферных перавозак парушэнняў стала менш.
Якая сітуацыя цяпер назіраецца на рынку - у інтэрв'ю БЕЛТА распавёў намеснік начальніка ТI Мінтранса Дзмітрый Кулікоўскі:
"Указ ад 25 студзеня 2024 года №32 у поўнай меры забяспечыў навядзенне парадку ў сферы аўтамабільных перавозак пасажыраў. Функцыянаванне рэестра спрыяла павышэнню ўзроўню бяспекі перавозак і стварэнню ўмоў для далейшага паляпшэння якасці прадстаўляемых паслуг. Да работы дапускаюцца толькі транспартныя сродкі і кіроўцы, якія адпавядаюць устаноўленым патрабаванням заканадаўства".
Усведамленне непазбежнасці наступстваў - аж да прыпынення або выключэння звестак з рэестра, а таксама страты магчымасці атрымання заказаў ад добрасумленных дыспетчараў – стала больш дзейсным дысцыплінуючым фактарам, чым адміністрацыйныя штрафы, адзначаюць у транспартнай інспекцыі.
Як часта ў дачыненні да нядобрасумленных перавозчыкаў прымяняецца такая мера, як канфіскацыя транспартнага сродку? Больш падрабязна - тут