Націсніце для прагляду малюнка

Вынікі акцыі БЧ "Дзеці і бяспека": больш за 400 рэйдаў на 200 чыгуначных аб'ектах

05.06.2026

Напярэдадні летніх школьных канікул Беларуская чыгунка традыцыйна правяла прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дзіцячага траўматызму і прадухіленне гібелі непаўналетніх на чыгуначным транспарце. 

Сумеснымі намаганнямі чыгуначнікаў і праваахоўнікаў арганізавана 417 рэйдаў на больш чым за 200 аб'ектах чыгуначнай інфраструктуры (вакзалы і станцыі). З 30 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на шляхах у слухаўках і размаўлялі па мабільных тэлефонах, праведзены тлумачальныя гутаркі.

Адбыліся таксама больш за 500 сустрэч са школьнікамі на тэму выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел каля 36 тысяч дзяцей.