Telegram-канал
27.05.2026
Рабочая сустрэча адбылася ва ўпраўленні БЧ. У ёй прынялі ўдзел начальнік беларускай магістралі Валерый Вярэніч і гендырэктар АТ "Грузінская чыгунка" Лаша Абашыдзэ.
Абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, у тым ліку ў транспартна-лагістычнай сферы па дастаўцы грузаў у зносінах Беларусь – Грузія – Беларусь і фарміраванні канкурэнтаздольных тарыфных умоў.
Акрамя таго, грузінскі бок паведаміў пра гатоўнасць набыцця прадукцыі чыгуначнага прызначэння з Беларусі, у прыватнасці шырокай наменклатуры грузавых вагонаў.