Telegram-канал
23.05.2026
Дакумент прыняты ў Ашхабадзе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці. Ён вызначае мэты і тэндэнцыі развіцця транспартнай сістэмы на прасторы СНД і накіраваны на фарміраванне інтэграванай транспартнай сістэмы, якая забяспечвае хуткія, бяспечныя і эканамічныя перавозкі, заснаваныя на сучаснай інфраструктуры, развітой лагістыцы і мультымадальных маршрутах.
Канцэпцыя дасць магчымасць стварыць умовы для павышэння канкурэнтаздольнасці транспартных артэрый, якія праходзяць па тэрыторыях дзяржаў Садружнасці, іх прывабнасці для міжнародных грузаадправіцеляў і інвестараў, прыцягнення грузапатокаў, рэалізацыі транспартна-транзітнага патэнцыялу.
У сучасных умовах транспартныя артэрыі краін СНД выконваюць стратэгічную функцыю, спрыяючы інтэграцыі нацыянальных транспартных сістэм у глабальныя лагістычныя сеткі і забяспечваючы транзіт тавараў і пасажыраў паміж Еўропай, Азіяй і Блізкім Усходам.
Іх паспяховае спалучэнне і мадэрнізацыя маюць і эканамічнае значэнне, якое ўплывае на рост гандлю, зніжэнне транспартных выдаткаў і развіццё новых лагістычных магчымасцяў для дзяржаў рэгіёну. Пры гэтым узрастаюць патрабаванні да хуткасці, надзейнасці і эфектыўнасці перавозак, што прадугледжвае пастаянную мадэрнізацыю інфраструктуры і ўкараненне перадавых тэхналогій, адзначылі ў Выканкаме СНД.