Telegram-канал
21.05.2026
З улікам даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і Урада ўвага Мінтранса сёння сканцэнтравана на рамонце і павышэнні якасці выконваемых работ, адзначыў на рэспубліканскім семінары па эксплуатацыі аўтамабільных дарог першы намеснік міністра транспарту і камунікацый.
Рыгор Глазко:
"Пяцігодка якасці прадугледжвае правядзенне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне і падтрыманне камфортнага, бяспечнага і сучаснага асяроддзя жыццядзейнасці людзей. Патрабуе ад нас усебаковага пераўтварэння, накіраванага на павышэнне эфектыўнасці эканомікі і аптымізацыю вытворчых працэсаў, дасягненне высокіх стандартаў якасці жыцця. Таму перад дарожнай гаспадаркай сёння стаяць складаныя задачы, якія неабходна абмяркоўваць менавіта ў фармаце, у якім праходзіць вытворча-тэхнічны семінар."
Як было адзначана ў ходзе семінара, у цяперашні час Камітэт дзяржкантролю фіксуе станоўчыя тэндэнцыі ў сферы дарожнага будаўніцтва. У прыватнасці, назіраецца штогадовае нарошчванне аб'ёмаў рамонту і будаўніцтва дарог і мастоў, выкарыстанне палепшаных цэментабетонных тэхналогій, праводзіцца рэканструкцыя найважнейшых транзітных трас, удасканаленне дарожнага пакрыцця да аграгарадкоў.