Telegram-канал
21.05.2026
Дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзікіх жывёл з'яўляюцца шырока распаўсюджанай праблемай ва ўсім свеце. Аналіз Нацыянальнай акадэміі навук паказаў, што месцамі канцэнтрацыі ДТЗ з дзікімі жывёламі ў Беларусі, як правіла, з'яўляюцца ўчасткі аўтадарог з высокай інтэнсіўнасцю транспартнага патоку.
Паводле міжнароднага вопыту, зніжэнню такіх ДТЗ спрыяе правядзенне комплексу мерапрыемстваў. Гэта:
На прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара "БелдарНДI" Яўген Ракала адзначыў:
"Вектар намаганняў па прадухіленні ДТЗ з дзікімі жывёламі, у першую чаргу, накіраваны на мінімізацыю дарожных аварый менавіта з ласём. Гэта самы небяспечны від ДТЗ з-за габарытаў жывёлы і характару сутыкнення. На жаль, такія здарэнні часцяком заканчваюцца чалавечымі ахвярамі."
Так, у Гомельскай вобласці на трасе М-10 каля двух гадоў праводзіцца эксперымент – створаны інтэлектуальны пераход для дзікіх жывёл. Сістэма датчыкаў фіксуе з'яўленне звера ў межах паласы адводу і дае сігнал на адпаведныя дарожныя знакі, каб прыцягнуць увагу кіроўцаў.
Сёлета ў Гродзенскай вобласці на М-6 упершыню запланавана апрабацыя так званага канадскага скотапрагону. Ён дазволіць свабодна праязджаць транспартным сродкам і веласіпедыстам, але пры гэтым будзе прадухіляць пераход буйных жывёл.