Націсніце для прагляду малюнка

Фарміраванне адзінай бясшвоўнай транспартнай прасторы Саюзнай дзяржавы абмеркавалі ўчора на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Саўміна СД

20.05.2026

У красавіку гэтага года Беларуссю і Расіяй рэалізаваны праект трансгранічных прыгарадных пасажырскіх зносін паміж Смаленскай і Віцебскай абласцямі. У цяперашні час цягнікі курсуюць паміж гарадамі Смаленск, Віцебск і Орша. 

На пасяджэнні групы высокага ўзроўню ў Пскове расiйскі бок выступіў з прапановай адкрыць аналагічныя маршруты паміж Вялікімі Лукамі і Полацкам, Віцебскам, а таксама Бранскам і Гомелем. 

Як адзначыў у сваім выступленні першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Рыгор Глазко, Мінтранс Беларусі падтрымлівае дадзеную ініцыятыву. Адначасова прапануе прыняць неабходныя меры па нарошчванні аб'ёму пасажырапатоку, павелічэнні частаты і хуткасцяў руху, дадатковых прыпынкаў на дзеючых трансгранічных маршрутах з тым, каб затым распаўсюдзіць дадзены вопыт на новыя маршруты.