Націсніце для прагляду малюнка

Пасяджэнне Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы праходзіць у Пскове

19.05.2026

На пасяджэнні разглядаецца шырокае кола пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі. На парадку дня – абмеркаванне саюзных праектаў па грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі, арганізацыі і развіцці трансгранічных прыгараднага пасажырскiх зносін па чыгунцы паміж сумежнымі рэгіёнамі Беларусі і Расіі.

У пасяджэнні групы высокага ўзроўню Саўміна СД прымаюць удзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Круты і дзяржсакратар СД Сяргей Глазьеў, кіраўніцтва Пскоўскай вобласці, прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку Мінтранса Беларусі.