Націсніце для прагляду малюнка

Пагадненне аб дапушчальных масах, восевых нагрузках і габарытах транспартных сродкаў пры руху па аўтамабільных дарогах дзяржаў-членаў ЕАЭС, уключаных у еўразійскія транспартныя калідоры, уступіла ў сілу 17 мая

19.05.2026

"Пагадненне адыграе важную ролю ў зніжэнні транспартных выдаткаў і рацыянальным абслугоўванні грузапатокаў", – адзначыў Міністр па энергетыцы і інфраструктуры ЕЭК Арзыбек Кажошаў.

Такім чынам, забяспечваецца тэхналагічнае адзінства больш як 14 тыс. кіламетраў аўтамабільных дарог ЕАЭС.

Раней з-за розніцы вагагабарытных патрабаванняў перавозчыкам даводзілася адмаўляцца ад аптымальнай загрузкі. Цяпер бізнес зможа ажыццяўляць дастаўку грузаў па еўразійскіх транспартных калідорах без неабходнасці падзелу партый тавараў і перамяшчэння часткі грузу на іншы транспартны сродак.

Таксама перавозчыку не спатрэбіцца атрыманне дадатковага спецыяльнага дазволу, якi патрабаваўся раней у выпадку дзеяння ў адной з дзяржаў больш нізкіх вагагабарытных параметраў.

Дакумент дазволіў ліквідаваць яшчэ адну перашкоду, якая дзейнічала на ўнутраным рынку Саюза, і наблізіць стварэнне агульнага рынку транспартных паслуг.