Telegram-канал
15.05.2026
Гаворка ідзе пра ўчасткі трасы Р-53 ад Жодзіна да Барысава і М-10 ад Рэчыцы ў напрамку Калінкавічаў.
"Аб'ёмы ўладкавання цэментабетоннага пакрыцця павялічваюцца. Так, калі ў 2021-2025 гадах цэментабетон выкладзены на 60 км рэспубліканскіх аўтадарог, то Дзяржпраграмай "Дарогі Беларусі" да 2030 года плануецца зладзіць 175 км – гэта значыць амаль у тры разы больш, чым зроблена за папярэднюю пяцігодку", – распавёў начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог Мінтранса Леанід Зянкевіч.
Акрамя новага будаўніцтва і рэканструкцыі цэментабетоннае пакрыццё сёння ўжываецца пры капітальным рамонце дарог першай катэгорыі: на асфальт укладваецца пласт цэментабетонны таўшчынёй 24 см.
У 2025 годзе такія падыходы рэалізаваны пры капрамонце аўтадарогі М-4 Мінск – Магілёў на выхадзе са сталіцы. На чарзе - найбольш напружаныя ўчасткі Р-28, М-6, Р-1 і Р-23 у межах другой кальцавой аўтадарогі горада Мінска.