Націсніце для прагляду малюнка

Чыгуначныя адміністрацыі краін СНД падвялі вынікі 2025 года і абмеркавалі планы па развіцці транспартных калідораў

14.05.2026

Пасяджэнне Савета па чыгуначным транспарце краін Садружнасці адбылося ў Туркменістане. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі чыгунак СНД, а таксама Грузіі, Латвіі, Эстоніі і Ірана. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік БЧ Валерый Вярэніч.

Падведзены вынікі работы за 2025 год, разгледжаны пытанні эксплуатацыйнай работы, аптымізацыі перавозачнага працэсу і рамонту рухомага складу.

Зацверджаны на 2026/2027 год зводы пасажырскіх цягнікоў у міжнародных зносінах і цягнікоў прыгранічнага прыгарадных і рэгіянальных зносін, уключаючы трансгранічныя зносіны ў рамках Саюзнай дзяржавы, пералікі прычапных і бесперасадачных вагонаў.

Таксама адобраны:

  • Палажэнне аб Камісіі па пытаннях інфраструктуры чыгуначнага транспарту
  • План сумесных мерапрыемстваў чыгуначнай адміністрацый у галіне кадравай, сацыяльнай работы і гуманітарнага супрацоўніцтва на 2026 год
  • праект Канцэпцыі развіцця міжнародных транспартных калідораў у рамках Савета, які будзе накіраваны ў Выканаўчы камітэт СНД.