З 25 мая па 31 жніўня на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах (іх участках) з асфальтабетонным пакрыццём з 11.00 да 20.00 пры дзённай тэмпературы паветра вышэй за 25 градусаў дапускаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось не больш за 6 тон.
Абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі і самаходныя машыны:
- якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў; жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, бітумных, асфальтавых (асфальтабетонных) дарожных і бетонных сумесяў, бітумаў дарожных, небяспечных грузаў, кармоў для жывёл, збожжа, травы, насення для пасеву, малака і малочных прадуктаў, пошты і паштовых грузаў, а таксама скорапсавальных грузаў;
- сушонкі тарфяной, брыкетаў паліўных на аснове торфу і інш.
- звязаныя з ліквідацыяй надзвычайных сітуацый і наступстваў дарожна-транспартных здарэнняў;
- на колавыя трактары, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы.
Дадзеная мера прадугледжана пастановай Мінтранса ад 5 мая 2026 года № 17.