Telegram-канал
13.05.2026
Спецыяльную разметку нанясуць на паласу руху халодным пластыкам, пры наездзе на які ў салоне аўтамабіля можна будзе пачуць кампазіцыю "Белавежская пушча" ансамбля "Песняры".
Працягласць участка - каля 700 метраў. Пра набліжэнне да музычнай дарогі будзе папярэджваць інфармацыйны знак. Работы праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі рэспубліканскіх трас да летняга сезона – 2026.
Першая "спеўная" дарога з'явілася ў 2024 годзе на Р-31 "Бабруйск - Мазыр - мяжа Украіны". Там кіроўцаў суправаджаюць "Песняры" кампазіцыяй "Белоруссия".