Telegram-канал
09.05.2026
9 мая 1945 года назаўсёды стала свяшчэннай для кожнага беларуса датай, якая нагадвае пра вялікі подзвіг воінаў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў - нашых дзядоў і прадзедаў, якія прынеслі мір і свабоду на родную зямлю і ўсяму чалавецтву.
Сёння мы ўсё больш усведамляем адказнасць за захаванне далікатнай бяспекі на планеце, каб не паўтарыць трагедыю мінулага.
Таму Беларусь заклікае ўсе дзяржавы да дыялогу замест канфліктаў, да развіцця замест разбурэння, да захавання спадчыны Вялікай Перамогі ў імя шчаслівай будучыні новых пакаленняў.
Наш абавязак - быць годнымі памяці гераічных продкаў, якія здолелі выстаяць у суровых выпрабаваннях, сцерці фашызм і падняць з руін зраненую краіну.
Нізкі паклон дарагім ветэранам, вечная памяць загінуўшым воінам, патрыётам і бязвінным ахвярам бязлітаснай вайны.
Перакананы, праўда пра Вялікую Перамогу і надалей будзе той высокай маральнай ісцінай, якая звязвае пакаленні, вызначае каштоўнасці, аб'ядноўвае і натхняе на стварэнне.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабра і дабрабыту.
З Днём Перамогі!
Аляксандр Лукашэнка
9 мая 2026 года