Націсніце для прагляду малюнка

БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Віцебск на час правядзення "Славянскага базару"

07.05.2026

З 14 па 20 ліпеня дадатковы цягнік з Мінска ў Віцебск будзе адпраўляцца ў 12:30 з прыбыццём у сталіцу фестывалю ў 16:01. У адваротным кірунку састаў адправіцца на наступны дзень у 01:19 і прыбудзе ў Мінск у 05:30.

З 13 па 21 ліпеня дадатковы цягнік міжнародных ліній Віцебск – Масква будзе адпраўляцца з Віцебска ў 07:15 з прыбыццём у Маскву ў 16:12. У зваротным кірунку адпраўленне ў 23:40, прыбыццё ў Віцебск раніцай наступнага дня ў 08:13.