Націсніце для прагляду малюнка

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы

01.05.2026

"У гэты майскі дзень мы ўрачыста ўшаноўваем усіх працаўнікоў, якія ўкладваюць свае веды, прафесіяналізм і талент ва ўмацаванне эканомікі краіны, фарміруючы магутны падмурак для шчаслівай будучыні беларусаў.

Навуковы і сацыяльны прагрэс, імклівае развіццё тэхналогій адкрываюць перад светам шырокія магчымасці. Але за кожным дасягненнем стаяць канкрэтныя людзі, і ніякія інавацыі не здольныя замяніць іх рукі, вопыт і самааддачу.

Мы захаваем першамайскія традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, і перададзім іх нашай моладзі - сумленнай, працавітай, мэтанакіраванай. Гэта залог далейшага развіцця і росквіту Беларусі.

Жадаю ўсім здароўя, міру і дабра. Хай кожны дзень будзе напоўнены радасцю новых працоўных здзяйсненняў".